КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” “Белорусско-грузинско-украинский чат “Россия это зло”

15 снежня, Позірк. Тэлеграм-чат “Белорусско-грузинско-украинский чат “Россия это зло” 12 снежня прызнаны Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У рашэнні пазначаны людзі, якія нібыта маюць дачыненне да чату: Павел Турчанінаў, Станіслаў Лупаносаў, Ева Рамазанава, Міхаіл Майсак, Дзмітрый Няўгеня, Вольга Сінялёва, Руслан Зубкоў. У чаце ўсяго 120 чалавек, а ў яго апісанні пазначана, што “дадзены чат быў створаны ў сувязі з засіллем маскалёў сярод адміністратараў рускамоўных чатаў у Грузіі”.
У замацаваным паведамленні адміністратараў чату, у прыватнасці, гаворыцца: “Паважаныя падпісчыкі, існуе верагоднасць, што гэты чат рана ці позна прызнаюць экстрэмісцкім, таму хачу нагадаць тым з вас, якія знаходзяцца ў Беларусі, аб неабходнасці прымаць меры засцярогі: хаваць нумар свайго тэлефона, не ставіць сваю сапраўдную фатаграфію ў профіль, не ўказваць сваю сапраўдную прозвішча ў “Тэлеграме” і г.д.”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
