У Літве за адзін дзень затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 1,1 млн еўра

15 снежня, Позірк. Літоўскія мытнікі цягам аднаго дня затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на суму 1.111 тыс. еўра, паведамляе 15 снежня мытня гэтай балтыйскай дзяржавы.
Інцыдэнты адбыліся ў мінулую пятніцу, 8 снежня ў пункце пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі).
Спачатку ў тайніку грузавіка, які па дакументах рухаўся ў Нідэрланды, выявілі каля 400 каробак кантрабандных беларускіх цыгарэт “Мінск Суперслім”, “NZ Gold”, “Queen Menthol” на суму прыкладна 916 тыс. еўра, а затым у іншым грузавіку — 92 каробкі на суму 195 тыс. еўра.
Вільнюскае упраўленне Крымінальнай мытнай службы па абедзвюх справах аб кантрабандзе пачало дасудовае расследаванне.
На пасяджэнні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны сейма Літвы 26 красавіка намеснік кіраўніка Службы ахааны дзяржаўнай мяжы Антанас Мантвідас заявіў, што аб’ём нелегальных цыгарэт з Беларусі не змяншаецца, нягледзячы на рэкордную колькасць перахопленай у 2022 годзе кантрабанды.
Паводле яго слоў, гэта абумоўлена як тым, што “кантрабанда цыгарэт падтрымліваецца беларускім рэжымам”, так і “высокім попытам на іх у Еўропе”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



