Сейм Літвы не падтрымае магчымае вета Наўседы на папраўкі, што дазваляюць выдаваць беларусам ВНЖ на тры гады, лічыць Лябедзька

27 снежня, Позірк. Сейм Літвы не падтрымае магчымае вета прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы на папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазваляюць выдаваць беларусам від на жыхарства на гуманітарных падставах на тры гады. Такое меркаванне выказаў “Позірку” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Паводле яго слоў, пасля ўхвалення адпаведнага законапраекта парламентам прэзідэнт мае 10 дзён на тое, каб падпісаць яго ці накласці вета.
Усе пытанні адносна прававога статуса беларусаў, адзначыў Лябедзька, разглядаюцца з улікам таго, што ў 2024 годзе ў Літве адбудуцца выбары прэзідэнта, дэпутатаў сейма і прадстаўнікоў краіны ў Еўрапарламенце.
“Прэзідэнтская кампанія, у якой будзе браць удзел Наўседа, стымулюе яго каманду атрымліваць перамогі, а не паразы. А зараз расклад у сейме такі, што мы атрымаем большасць [дэпутатаў, якія не падтрымаюць магчымае вета], я ў гэтым перакананы пасля шматлікіх кансультацый з прадстаўнікамі ўсіх фракцый”, — падкрэсліў ён.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



