78% украінцаў негатыўна ставяцца да Беларусі — сацдаследаванне

28 снежня, Позірк. 78% жыхароў Украіны негатыўна ставяцца да Беларусі (58% — “адназначна негатыўна”, 20% — “хутчэй негатыўна”), сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага 8–15 снежня фондам “Дэмакратычныя ініцыятывы” ім. І.Кучарыва.
Беларусь з’яўляецца лідарам антырэйтынгу ва Украіне, Расію сацыёлагі ў апытанне не ўключалі.
Паводле вынікаў апытання, пра нейтральнае стаўленне да Беларусі заявілі 12% рэспандэнтаў, пра станоўчае — 5%.
61% апытаных лічыць, што насельніцтва Беларусі негатыўна ставіцца да Украіны, 7% — пазітыўна.
Лепш за ўсё з краін-суседзяў украінцы ставяцца да Польшчы: 66% — станоўча, 22% — адмоўна, 8% — нейтральна.
Паводле дадзеных даследавання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе”, праведзенага ў лістападзе сацыёлагамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несцяровічам пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Эберта, 48% жыхароў гарадоў Беларусі пазітыўна ставяцца да ўкраінцаў. Пры гэтым у рэальнасці гэты паказчык можа быць вышэй, бо вынікі сацапытанняў, на думку экспертаў, маюць хібнасць з-за страху рэспандэнтаў.

- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


