З ліпеня 2022 года па лістапад 2023-га полк Каліноўскага атрымаў ахвяраванняў на суму звыш 500 тыс. долараў

29 снежня, Позірк. З 1 ліпеня 2022 года па 1 лістапада 2023-га беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе ва Украіне, сабраў ахвяраванняў на 18 млн 132,7 тыс. грыўняў (каля 503 тыс. долараў у эквіваленце па сярэднім курсе Нацбанка Украіны).
Гэта вынікае з апублікаванай 29 снежня прэс-службай палка фінансавай справаздачы.
Акрамя грашовых пераводаў, ПКК атрымліваў данаты ў крыптавалютах.
Таксама на рахункі баявога фарміравання паступалі сродкі ў выглядзе узносаў у фонд узаемадапамогі (6 млн 180,4 тыс. грыўняў; 171,7 тыс. долараў) і вяртання запазычанасцяў (4 млн 732, 4 тыс.; 131,5 тыс.). Усяго за гэты перыяд полк атрымаў больш за 29 млн грыўняў (каля 800 тыс долараў).
Атрыманыя сродкі ПКК выкарыстаў на набыццё і абслугоўванне аўтамабіляў, паліва, куплю дронаў, баявой экіпіроўкі, сродкаў сувязі, медабсталявання, абсталявання прэс-службы, гаспадарчыя патрэбы, акцыі “Кіберпартызан”, матэрыяльную дапамогу параненым і сем’ям загінулых і інш.
Усяго было выдаткавана 29 млн 236, 4 тыс. грыўняў (каля 812 тыс. долараў).
На пачатак справаздачнага перыяду на балансе палка налічвалася 265,5 тыс. грыўняў (каля 7,4 тыс. долараў).
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 20 лістапада мінулага года заявіў аб устанаўленні асоб амаль 160 беларусаў, якія ваююць ва Украіне.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства