Сайт дзяржагенцтва БелТА пасля ўзлому не адчыняецца з-за мяжы, але працуе ў Беларусі
3 студзеня, Позірк. Сайт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, які 31 снежня быў, паводле заявы групы ананімных хакераў з ініцыятывы “Кіберпартызаны”, ёю ўзламаны, па-ранейшаму не адчыняецца з-за мяжы.
З Беларусі сайт адчыняецца ў звычайным рэжыме. Мяркуючы па стужцы навін агенцтва, 31 снежня, у дзень узлому, перабой у працы нібыта склаў менш за 2,5 гадзіны. Пры гэтым канал агенцтва ў “Тэлеграме” не публікаваў спасылкі на навіны сайта ў той дзень.
31 снежня “Кіберпартызаны” заявілі аб узломе сайта дзяржаўнага інфармагенцтва.
Паведамлялася аб пашкоджанні ўнутранай сеткі і дамен-кантралёраў, аб спампоўцы 90 гігабайт даных — унутраных дакументаў, бухгалтэрыі, асабістай інфармацыі аб супрацоўніках, архіву.
Пасля ўзлому на партале БелТА былі размешчаны матэрыялы і фатаграфіі пратэстнага зместу.
“Прапагандасты Беларускага тэлеграфнага агенцтва шкодзяць беларускаму народу нароўні з карнікамі з МУС і спэцслужбаў Лукашэнкі. Усе гады дыктатуры яны атручваюць розумы беларусаў хлуснёй і маніпуляцыямі, каб дагадзіць тырану. За гэта мы наносім удар па кампутарнай сетцы БелТА, паралізуем працу вэб-сайтаў праўладнай прапаганды і знішчаем бэкапы”, — заявілі “Кіберпартызаны”.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка