Алейнік правядзе перамовы з кіраўніком МЗС Саудаўскай Аравіі

5 студзеня, Позірк. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік 7–8 студзеня наведае з афіцыйным візітам Каралеўства Саудаўская Аравія, “ключавым пунктам парадку дня” стануць поўнафарматныя перамовы з міністрам замежных спраў прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саўдам, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
“Праграмай візіту таксама запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі ў міністэрствах, ведамствах і з прадстаўнікамі дзелавых колаў Саудаўскай Аравіі. Будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, умацаванне палітычных сувязей, далейшае развіццё дагаворна-прававой базы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Асобнымі тэмамі перамоваў, як паведамляецца, стануць “харчовая бяспека, сітуацыя ў рэгіёне і свеце ў цэлым”.
У лістападзе мінулага года ў Беларусі ўпершыню за 26 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін быў акрэдытаваны ваенны аташэ Саудаўскай Аравіі, ім стаў стаў генерал-маёр Саад Махамед Хасейн Алькаціры.
У пачатку ліпеня мінулага года Алейнік абмяркоўваў з намеснікам кіраўніка МЗС Саудаўскай Аравіі Валідам аль Херыжы пытанні актывізацыі турызму і аблягчэння візавага рэжыму паміж краінамі.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 3,2% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік НАН Беларусі: Удзел беларускіх касманаўтаў у палётах магчымы, але гэта — вялікія грошыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+