Ціханоўская абмеркавала з мэрам Варшавы падтрымку палітвязняў і беларускіх ініцыятыў

8 студзеня, Позірк. Працяг падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, выдзяленне памяшканняў для беларускага тэатра, школы і мастацкай галерэі абмеркавала Святлана Ціханоўская на сустрэчы з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, паведаміла прэс-служба дэмлідара.
Сустрэча з удзелам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык, намесніка Ціханоўскай у АПК, кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі і прадстаўніка кабінета па міжнародных справах Валера Кавалеўскага адбылася ў офісе Тшаскоўскага. “Святлана Ціханоўская падзякавала мэру за падтрымку рэпрэсаваных беларусаў. Варшава прыняла дзесяткі тысяч чалавек пасля падзей 2020 года”, — адзначаецца ў рэлізе.
Дэмлідар прапанавала Тшаскоўскаму правесці “сумесную інфармацыйную кампанію ў падтрымку Анджэя Пачобута і іншых беларускіх палітвязняў”, запрасіла далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка. Ціханоўская папрасіла працягнуць праграму падтрымкі “беларусаў, рэпрэсаваных сем’яў па забеспячэнні іх жыллём, наколькі гэта будзе магчыма”.
Ціханоўская адзначыла, што Варшава стала для беларусаў новым домам, яны адкрываюць свае арганізацыі, фірмы, кавярні, рэстараны, удзельнічаюць у гарадскім жыцці.
“Таксама папрасіла мэра дапамагчы з падрыхтоўкай кадравага рэзерву для новай Беларусі, каб беларусы маглі прайсці стажыроўкі ў гарадскіх установах, і папрасіла арганізаваць стыпендыю для беларускіх культурных дзеячаў, як гэта зроблена ў іншых гарадах Польшчы, каб даць магчымасць вядомым культурным дзеячам працаваць у Варшаве”, — заявіла дэмлідар.
“Абраны прэзідэнт Ціханоўская сёння наведвае Варшаву. Я меў гонар вітаць яе ў мэрыі. Мы гаварылі пра палітвязня рэжыму Лукашэнкі Анджэя Пачобута і сферы супрацоўніцтва ды падтрымкі беларускіх арганізацый у Варшаве. Мы працягнем падтрымліваць беларускі народ у яго барацьбе за свабоду і дэмакратыю”, — напісаў Тшаскоўскі ў “Твітары” (цяпер X).
Візіт Ціханоўскай у Польшчу адбываецца з 8 па 10 студзеня.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



