У Мінску сілавікі не далі ўцячы падазраванаму ў хабарах кіраўніку прадпрыемства, прастрэліўшы колы яго аўто

15 студзеня, Позірк. “Службовая асоба аднаго з вядучых прадпрыемстваў Мінска” затрыманая на падставе падазрэння ў хабарніцтве, паведаміла 15 студзеня прэс-служба МУС са спасылкай на начальніка 5-га ўпраўлення ГУБАЗІК Сяргея Новіка.
Паводле яго даных, на вул. Малініна “падазроны аказаў супраціў міліцыянерам і паспрабаваў знікнуць на асабістым аўтамабілі”. Каб не даць яму збегчы, сілавікі стралялі па колах аўто. Адзначаецца, што акрамя супрацоўнікаў згаданага ўпраўлення ГУБАЗІК у затрыманні ўдзельнічалі байцы спецатрада хуткага рэагавання.
Новік паведаміў, што кіраўнік прадпрыемства (назва не названа), паводле інфармацыі МУС, “у абмен на кантракты з замежнай кампаніяй аб пастаўцы камплектуючых да электрапрыбораў патрабаваў у замежных партнёраў вялікія ўзнагароды”.
“Так, летась у лістападзе ён атрымаў 15 тысяч долараў. Яшчэ адзін транш у 18 тысяч долараў прыпаў на снежань. Аднак забіраць апошнюю “падзяку” мужчына не спяшаўся — падбіраў момант. З мэтай канспірацыі ён уцягнуў у схему бацьку, які прымаў грошы ад пасярэднікаў, тыя, у сваю чаргу, былі звёнамі ў перадачы хабару ад замежнікаў”, — заявіў міліцэйскі начальнік.
З дамоў затрыманых “канфіскаваная вялікая сума наяўных грошай у розных валютах”. Бацька затрыманага кіраўніка прадпрыемства і двое пасярэднікаў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Следчы камітэт адкрыў крымінальную справу за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры”.

- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка