У 2023 годзе прамысловая вытворчасць вырасла на 7,7% — Белстат

17 студзеня, Позірк. Прамысловая вытворчасць за 2023 год у наяўных цэнах склала 187,3 млрд рублёў (+7,7% да ўзроўню 2022-га), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 4,5%, апрацоўчай прамысловасці — 9,1%, у галінах водазабеспячэння, а таксама збору, апрацоўкі і выдалення адкідаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — 1,7%. У сферы забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам адбыўся спад на 0,9%,
Індэкс прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 5,5%.
Летась у кастрычніку Аляксандр Чарвякоў (на той момант міністр эканомікі, цяпер амбасадар у Кітаі) заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што “драйверам беларускай эканомікі застаецца прамысловасць”, і ў 2024 годзе яе характар будзе такім жа.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

