Алейнік абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС Паўночнай Карэі паглыбленне супрацы
18 студзеня, Позірк. “Паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва” абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік з намеснікам кіраўніка МЗС Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кімам Сонгам Жыёнгам, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дэталі перамоў міністэрства не прыводзіць.
Паведамляецца, што Алейнік узяў удзел у пятай міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН. Галоўным пытаннем у яе парадку дня стала “сітуацыя ў Палестыне”. Міністр “падкрэсліў прынцыповую пазіцыю Беларусі аб неабходнасці больш хуткага спынення агню, стварэння базавых умоў для аказання гуманітарнай дапамогі і пабудовы ўстойлівага міру на Блізкім Усходзе”.
На сустрэчы з алжырскім міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары Ахмедам Атафам беларускі чыноўнік абмеркаваў “супрацу ў сферы сельскай гаспадаркі, пастаўкі беларускай тэхнікі, кааперацыйныя праекты і развіццё дагаворна-прававой базы”.
З калегам з Філіпін Энрыке Манала Алейнік абмеркаваў “пытанні нарошчвання” двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы, дамовіўся правесці сёлета кансультацыі паміж МЗС. Бакі пагадзіліся актывізаваць “міжпарламенцкія кантакты пасля выбараў у Беларусі”.
На перамовах з кіраўніком МЗС Уганды Хаджы Абубакерам Адонга прадстаўнік афіцыйнага Мінска абмеркаваў “шырокі спектр пытанняў”, у тым ліку “перспектывы паставак беларускай тэхнікі і тэхналогій, заключэння шэрагу дагавораў”, а таксама “ўмацаванне супрацы на пляцоўках міжнародных арганізацый”. Адонга пацвердзіў намер наведаць Беларусь у 2024 годзе.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
За апошнія некалькі гадоў дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства абмежавальных мер. Санкцыі ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне распачатых пасля іх пратэстаў, прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і наступны арышт апазіцыянераў, якія ляцелі на ім, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі.
У гэтых абставінах рэжым Лукашэнкі пачаў спрабаваць наладжваць палітычныя і эканамічныя сувязі з дзяржавамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, якія ў Мінску называюць “далёкай дугой”.
Доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заяўляў “Позірку”, што спробы ўладаў знайсці гандлёвых партнёраў у краінах “далёкай дугі” з’яўляюцца “марнымі” і носяць фактычна “фармальны характар”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка