СМІ: Калеснікава змешчана ў ПКТ, у асуджанай па “справе Аўтуховіча” Маёравай “праблемы з горлам”

22 студзеня, Позірк. Палітзняволеная Марыя Калеснікава змешчана ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) гомельскай жаночай калоніі № 4, паведаміла 22 студзеня рэгіянальнае выданне hrodna.life са спасылкай на ананімную крыніцу.
Прычыны спагнання і тэрмін знаходжання ў ПКТ не называюцца.
“Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Марыя схуднела да 42-га ці 44-га памеру. Яе чорныя валасы адраслі да стрыжкі карэ. Марыя ўсміхаецца”, — адзначае медыя.
Таксама паведамляецца пра “праблемы з горлам” палітзняволенай Вольгі Маёравай, якая адбывае пакаранне па “справе Аўтуховіча” ў гэтай жа калоніі. “Яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць пераводы і лісты ад сына”, — сцвярджаецца ў публікацыі.
“Крыніца сцвярджае, што бухгалтэрыя не дае грошы, якія паступілі на рахунак Маёравай. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс “тэрарыстаў” — грашовыя пераводы ёй забароненыя”, — удакладняе выданне.
Са спасылкай на крыніцу заяўляецца, што ў ПК № 4 палітзняволеных жанчын “наўмысна заражаюць каростай”, “медыкі калоніі называюць яе алергіяй”.
Вольга Маёрава — грамадская актывістка, былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Асуджаная на 20 гадоў пазбаўлення волі ў ліку 12 фігурантаў справы былога прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Аўтуховіча. Прызнана вінаватай па пяці крымінальных артыкулах.
Марыя Калеснікава была спікерам штаба былога старшыні праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання экс-банкіра далучылася да Святланы Ціханоўскай, стаўшы адной з прадстаўніц аб’яднанага штаба разам з Веранікай Цапкала, жонкай яшчэ аднаго прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Валерыя Цапкалы.
7 верасня 2020 года яе затрымалі і наступнай ноччу даставілі на мяжу з Украінай. Калеснікава адмовілася пакінуць краіну і парвала свой пашпарт. Пасля гэтага яе змясцілі ў следчы ізалятар. 6 верасня 2021 года палітзняволеную прыгаварылі да 11 гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.
У лістападзе 2022 года Калеснікаву экстранна прааперавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, куды яе даставілі ў цяжкім стане. У яе дыягнаставалі перытаніт (запаленне брушыны), які стаў ускладненнем прабадной язвы.
Праз інфармацыйную блакаду, якую ладзіць адміністрацыя гомельскай ПК № 4, у апошнія месяцы інфармацыі пра яе стан практычна няма.
У снежні 2023 года сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч паведаміла, што інфармацыі аб Калеснікавай у яе няма з лютага, гэта значыць каля 10 месяцаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



