Мінск 07:07

Не менш за 84 чалавекі зазналі пераслед 23 студзеня ў рамках рэйду сілавікоў — “Вясна”

Фота: tut.by

23 студзеня, Позірк. Не менш за 84 чалавекі зазналі палітычны пераслед 23 студзеня ў рамках масавых ператрусаў і затрыманняў, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, “частку з іх затрымалі, у некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі”.

Адзначаецца, што пры вызваленні сілавікі ўручаюць “падпіскі аб неразгалошванні”.

“У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” і “ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях”, — удакладняецца ў паведамленні.

Дакладная колькасць затрыманых не называецца.

Частка затрыманняў, паводле папярэдняй інфармацыі, звязаная з арганізацыяй INeedHelpBY — ініцыятывай па аказанні харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня КДБ прызнаў яе “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Позірку вядома мінімум пра сем затрыманняў: у Віцебскай вобласці затрымана не менш за пяць чалавек — тры ў Наваполацку, два ў Полацку, яшчэ два — у іншых рэгіёнах.

Раней паведамлялася, што з ператрусамі супрацоўнікі КДБ прыходзілі да сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў.

Затрыманая жонка палітвязня Мікалая Статкевіча. У Гомелі затрымалі экс-палітвязня, інваліда трэцяй групы з анкалагічным захворваннем Аляксея Раманава.

У маці удзельніцы праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны Касінеравай, якая знаходзіцца за мяжой, ператрус праходзіў з 8 да 18 гадзін. Пра гэта яна паведаміла ў “Фэйсбуку”.

Гл. таксама:

У Беларусі хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў (дапоўнена)

СМІ: Затрыманая Марына Адамовіч — жонка палітвязня Статкевіча (дапоўнена)

Ціханоўская: Сёння ніхто ў Беларусі не можа адчуваць сябе ў бяспецы

Падзяліцца: