Вальфовіч: Праверка боегатоўнасці праходзіць з улікам досведу вайны ва Украіне і пры дапамозе вагнераўцаў
18 кастрычніка, Позірк. Абстаноўка, створаная для праверкі баявой гатоўнасці беларускіх войскаў, распрацаваная на аснове вынікаў “аналізу вядзення ваенных дзеянняў” ва Украіне, заявіў 18 кастрычніка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на Гожскім палігоне ў Гродзенскай вобласці.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Міністэрства абароны, “вялікую ролю” пры праверцы адыгрывае досвед, які беларускія вайскоўцы атрымліваюць ад інструктараў з расійскай групоўкі “Вагнер”.
“Асаблівасць гэтай праверкі заключаецца ў тым, што войскі здзейснілі маршы камбінаваным спосабам на палігоны і ўчасткі мясцовасці. Асаблівасцю таксама з’яўляецца адпрацоўка пытанняў па ўзаемадзеянні і прымяненні штурмавой авіяцыі. Надаецца ўвага ўменню камандзіраў падраздзяленняў прымяняць беспілотную авіяцыю”, — заявіў Вальфовіч.
“Можна сказаць, што нашы ваеннаслужачыя здольны выканаць пастаўленыя задачы”, — дадаў ён.
Кажучы пра вагнераўцаў, Вальфовіч адзначыў, што іх удзел — гэта “вялікая дапамога для якаснай падрыхтоўкі”. “Іх прафесіяналізм і ўменне вельмі запатрабаваны ў нашых войсках. Мы гэта выкарыстоўваем і выкарыстоўваем на практыцы”, — сцвярджае дзяржсакратар Савета бяспекі.
Чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл праходзіць з 3 кастрычніка.
На фоне вайны ва Украіне і падтрымкі расійскай агрэсіі ўладамі ў Мінску беларускае войска пастаянна праводзіць вучэнні. Праведзены пераўлік асоб прызыўнога ўзросту, зніжаныя патрабаванні да стану здароўя патэнцыйных салдат.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка