Пасля 8 спакойных дзён аднавіліся спробы нелегальнага перасячэння мяжы ЕС з Беларусі
5 лютага, Позірк. За мінулыя суткі, 4 лютага, Памежная ахова Польшчы не дазволіла нелегальна трапіць 17 замежнікам з тэрыторыі Беларусі. У Літве і Латвіі спробаў незаконнага перасячэння мяжы не зафіксавалі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі памежных службаў суседніх дзяржаў ЕС.
Такім чынам, спробы нелегальна трапіць у ЕС з Беларусі аднавіліся пасля 8 спакойных дзён.
Ад пачатку міграцыйнага крызісу (вясна 2021 года) задакументавана 19 выпадкаў (з пачатку года — 18), калі мігранты не спрабавалі перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі. Так было 4, 7, 8, 12, 13, 16, 20, 21, 23, 25, 27, 28, 29, 30, 31 студзеня, 1, 2 і 3 лютага 2024 года, а таксама 29 лістапада 2023-га.
З пачатку 2024 года краіны ЕС спынілі 113 спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі (Польшча — 104, Латвія — 5, Літва — 4).
Усяго ў 2023 годзе прадухілена 42.078 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25.571, Латвія — 13.863, Літва — 2.644), у 2022-м — 31.892 (Польшча — 15.655, Латвія — 5.026, Літва — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).
Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых даных, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, да канца 2023 года яна прыкметна знізілася, тэндэнцыя назіраецца і на пачатку 2024-га.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства