Вячорка: Хай задушацца сваёй спецвытворчасцю і сваімі артыкуламі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 17 лютага 2024 года

16 лютага, Позірк. “Хай задушацца сваёй спецвытворчасцю і сваімі артыкуламі”, — так пракаментаваў “Позірку” распачатую Следчым камітэтам супраць яго спецвытворчасць галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Ён падкрэсліў, што “правасуддзе ўсё роўна настане і ўсе, хто стаяць за ліпавымі абвінавачваннямі, справамі і прысудамі, катаваннямі і арыштамі, будуць несці адказнасць”.
“Калі рэжым цябе атакуе — значыць, ты ўсё робіш правільна. Мне прасцей, бо сваімі лапамі да мяне ім не дабрацца. Балюча за тых, хто атрымлівае рэальныя тэрміны і каго цяпер катуюць і фізічна знішчаюць у турмах. Вось пра іх мы павінны ў першую чаргу думаць і за іх змагацца”, — заявіў Вячорка.
Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Франака Вячоркі 15 лютага. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле 9 артыкулаў, сярод якіх “здрада дзяржаве”.
Гл. падрабязней:
У дачыненні да дарадцы Ціханоўскай Вячоркі распачатая спецвытворчасць (дапоўнена)
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



