За два гады за шпіянаж затрымана 16 замежнікаў — КДБ

20 лютага, Позірк. У 2022–2023 гадах контрразведкай Камітэта дзяржбяспекі выяўлена 114 спробаў вярбоўкі грамадзян Беларусі, у тым ліку 37 вайскоўцаў, да крымінальнай адказнасці прыцягнута 45 чалавек, “якія сталі на шлях здрады”, за шпіёнскую дзейнасць затрымана 16 замежнікаў, заявіў старшыня КДБ Іван Церцель 20 лютага на пашыранай нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым складам сілавых органаў.
“Камітэтам фіксуецца беспрэцэдэнтны ўзровень усіх відаў разведкі супраць Рэспублікі Беларусь. Практычна штодня ў рэжыме анлайн ажыццяўляюцца здымкі сродкамі касмічнай разведкі месцаў дыслакацыі асабістага складу сілавых структур, баз захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, аэрадромаў, чыгуначных шляхоў”, — цытуюць Церцеля дзяржСМІ.
Паводле яго слоў, адзначаецца таксама “беспрэцэдэнтнае нарошчванне вытворчасці ўзбраення, тэхнікі і боепрыпасаў у вядучых краінах Захаду”.
“На тэрыторыі Польшчы і прыбалтыйскіх дзяржаў рэалізуюцца маштабныя праграмы па абсталяванні будучага тэатра ваенных дзеянняў. Ажыццяўляецца рамонт ракадных дарог і аэрадромаў для хуткага перакідання буйных воінскіх кантынгентаў з Германіі і іншых краін НАТО ў прыгранічныя з Беларуссю раёны Польшчы, Літвы і Латвіі. Узброеныя сілы Польшчы праводзяць маштабную рэарганізацыю групоўкі войскаў на беларускім кірунку, у Літве і Латвіі на закрытых рэжымных тэрыторыях ажыццяўляецца збудаванне аб’ектаў інфраструктуры для размяшчэння воінскіх падраздзяленняў краін НАТО”, — сказаў кіраўнік КДБ.
Дзярждэпартаментам і спецслужбамі ЗША, паводле яго сцвярджэння, “распрацавана і рэалізуецца пры ўдзеле іншых заходніх дзяржаў доўгатэрміновая стратэгія па дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі з задзейнічаннем дэструктыўных элементаў, якія аселі на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, некаторых іншых дзяржаў”.
“Праводзіцца работа па іх кансалідацыі, нягледзячы на існуючыя супярэчнасці і ўнутраную барацьбу за фінансы. Плануецца фарміраванне квазіпарламента, псеўдавыбары ў які прызначаныя на 25 траўня (маюцца на ўвазе выбары ў Каардынацыйную раду. — “Позірк“.), а таксама іншых дэструктыўных протаструктур, якія, паводле задумы амерыканцаў, дазволяць захаваць патэнцыял для будучых дзеянняў супраць Рэспублікі Беларусь”, — заявіў кіраўнік ведамства.
Гл. таксама:
Кіраўнік КДБ абвінаваціў Захад у ціску на Беларусь з выкарыстаннем “рознага інструментара”
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка