“Больш за 87% насельніцтва” падтрымлівае дзейную ўладу, сцвярджае Лукашэнка

26 лютага, Позірк. “Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87% насельніцтва, адназначна падтрымліваюць”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 лютага ў Мінску на сустрэчы з генеральным сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргеем Лебедзевым, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах, што прайшлі напярэдадні.
“Маецца невялікая колькасць тых, хто вагаецца”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Таму ў гэтым электаральным цыкле нам трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, трэба сёе-тое выпраўляць, — сказаў ён. — Такіх праблем у нас не шмат. Мы за год іх падцягнем, выправім. І я ўпэўнены, што людзі яшчэ ў большай колькасці прыйдуць на прэзідэнцкія выбары”.
Лукашэнка “не чакаў нават”, што “будзе такая яўка на выбарах”: “У нас ніколі не было ў мясцовыя саветы, у парламенцкія выбары такой яўкі” (аналіз “Позірку” сведчыць, што яўка была самай нізкай пасля 2000 года).
“Нюансаў хапае. У тым ліку і беглыя нам тут са сваімі нязграбнымі целарухамі дапамаглі. Самае галоўнае, людзі зразумелі цяперашні момант, правільна ўспрымаюць, характарызуюць яго”, — лічыць Лукашэнка.
Ён падзякаваў місіі СНД за “сяброўскую працу”, назваўшы яе прадстаўнікоў “не толькі самымі актыўнымі назіральнікамі, але і фактычна зацікаўленымі арганізатарамі выбараў”.
Адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў прайшоў 25 лютага. Электаральная кампанія вялася на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У ёй удзельнічалі выключна прыхільнікі Лукашэнкі.
Каля дзвюх трацін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 70 са 110 — з’яўляюцца членамі праўладных палітычных партый, якія засталіся ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх вынікаў адзінага дня галасавання 25 лютага.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны.

Выніковая афіцыйная яўка на выбары стала самай нізкай пасля 2000 года
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства