Па выніках разгляду справы Ціманоўскай ІААФ на пяць гадоў адхіліла ад спорту былога трэнера Маісевіча

27 лютага, Позірк. Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі (ІААФ) на пяць гадоў адхіліла ад спорту былога галоўнага трэнера зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Маісевіча. Рашэнне прынята па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.
Гэта “значны поспех для правоў спартсменаў”, заявіў кіраўнік Athletics Integrity Unit (AIU) Дэвід Хаўман. AIU была заснавана ІААФ ў 2017 годзе, спецыялізуецца на барацьбе з допінгам. Разглядала справу Ціманоўскай разам з дысцыплінарным трыбуналам ІААФ.
Трыбунал устанавіў, што Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя “відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем <…> уладай”.
“Гэтае рашэнне ўяўляе сабой значны поспех для правоў спартсменаў у лёгкай атлетыцы і з’яўляецца ясным сігналам таго, што AIU зробіць усё магчымае для абароны гэтых правоў і асноўных каштоўнасцяў спорту”, — сказаў Хаўман, словы якога прыводзіць AIU.
Ціманоўская, якая ўваходзіла ў беларускую зборную, атрымала шырокую вядомасць пасля скандалу на Алімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа. Трэнерскі склад запатрабаваў ад яе выступіць у дысцыпліне, якая разыходзілася з яе профілем.
Спартсменка адмовілася і вынесла праблему на публіку. Шырокай грамадскасці стала вядома пра яе канфлікт з намеснікам дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Артурам Шумаком і галоўным трэнерам па лёгкай атлетыцы Юрыем Майсевічам.
1 жніўня 2021 года Ціманоўскую спрабавалі прымусова адправіць на радзіму, аднак у аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу ў паліцыю. З Японіі яна вылецела ў Аўстрыю, а затым у Польшчу, дзе пражывае цяпер.
28 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў акт аб прыняцці яе ў грамадзянства.
7 жніўня Ціманоўская паведаміла, што атрымала права выступаць на міжнародных спаборніцтвах за польскую зборную.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


