Уведзенае рэгуляванне цэн на стаматалагічныя паслугі патрэбнага эфекту не дало — Галоўчанка
5 сакавіка, Позірк. Цэнавае рэгуляванне на стаматалагічныя паслугі, “уведзенае яшчэ папярэднім міністрам”, “паводле інфармацыі, што паступае з месцаў, патрэбнага эфекту не дало пакуль”, заявіў кіраўнік урада Раман Галоўчанка, прымаючы 5 сакавіка ў Мінску з дакладам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева.
“Магчыма былі дапушчаныя пралікі ў падрыхтоўцы гэтага рашэння, — заявіў чыноўнік (на падставе відэазапісу, апублікаванага прэс-службай Савета міністраў). Калі нешта неабходна выправіць, дык гэта трэба рабіць. Стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва абсалютна, але пры гэтым трэба не зваліцца ва ўраўнілаўку”.
Разам з тым, паводле слоў Галоўчанкі, трэба захаваць баланс “паміж даступнасцю і якасцю” стаматалагічных паслуг.
Папярэдні міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, які ўзначальваў ведамства з лістапада 2020 года, быў зняты з пасады 25 студзеня 2024-га. Прымаючы гэтае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “ніхто не збіраецца яго адпускаць на спакой, вобразна кажучы”. Аднак дагэтуль пра новае прызначэнне Піневіча інфармацыі няма.
З 1 лістапада 2023 года ў Беларусі дзейнічае рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг. Рашэнне было прынятае ў мэтах “павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва”.
Пазаштатны стаматолаг Мінздароўя, рэктар Белдзяржмедуніверсітэта Сяргей Рубніковіч паведаміў 21 лістапада, што рэгуляванне цэн у гэтай галіне медыцынскай дапамогі ўведзена з улікам распрацаваных “новых норм часу і расходных матэрыялаў”.
“Наступны крок — рэгламентацыя лімітавых тарыфаў на паслугі. На гэты момант створаны цэлы комплекс гранічных тарыфаў. Калі цэны раней рэгуляваліся толькі на артапедычную стаматалогію, зубатэхнічную і прамянёвую дыягностыку, то <…> зараз вызначаны справядлівыя цэны на ўсе віды паслуг”, — сказаў прадстаўнік Мінздароўя.
Начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці ведамства Дзмітрый Калістратаў у сваю чаргу паведаміў пра факты “неабгрунтаванага завышэння цэн на стаматалагічныя паслугі, неабгрунтаванага атрымання даходаў і вываду гэтых сродкаў за межы рэспублікі”.
7 лютага 2024 года галоўны ўрач установы “Універсітэцкая стаматалагічная клініка” Аксана Корзун адзначыла, што зніжэнне тарыфаў на “пэўныя віды стаматалагічных паслуг” не павінна было “аўтаматычна” прывесці да іх прапарцыйнага патаннення.
Паводле яе слоў, пасля 13 снежня 2023 года, калі ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя № 170 “Аб устанаўленні гранічных максімальных тарыфаў на стаматалагічныя паслугі”, знізіўся кошт толькі працы стаматолагаў, тады як у “выніковым чэку закладзены, напрыклад, такія паказчыкі, як кошт расходных матэрыялаў”. Ён, сказала Корзун, не змяніўся, бо не адпавядае рэчаіснасці “распаўсюджваемая СМІ інфармацыя пра рэзкі рост цэн” пасля ўступлення ў сілу пастановы Мінздароўя, якая вызначае нормы часу і расходу матэрыялаў.
Урач адзначыла, што 9 лютага пачынае працу камісія Мінздароўя, якая “павінна выпрацаваць падыходы адносна цэнаўтварэння” ў галіне.
19 лютага Хаджаеў заявіў, што перад Мінздароўя стаіць задача вырашыць праблему разбежкі цаны паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных цэнтрах “па ўсіх кампанентах аказваемай дапамогі, пачынаючы ад стаматалогіі і заканчваючы УГД”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка