104 дзеячы культуры маюць статус палітзняволеных — Беларускі ПЭН
6 сакавіка, Позірк. У Беларусі 104 дзеячы культуры маюць статус палітзняволеных; у 2023 годзе зафіксавана 1.499 парушэнняў культурных правоў дзеячаў культуры. Такія звесткі прыводзяцца ў маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за 2023 год, які падрыхтаваў Беларускі ПЭН (на радзіме забаронены ўладамі).
ПЭН зафіксаваў 163 парушэнні ў дачыненні да 147 арганізацый і супольнасцяў; 57 — у дачыненні да аб’ектаў гістарычна-культурнай спадчыны і беларускай мовы; 182 старонкі дзеячаў культуры ў сацыяльных сетках або музычныя кліпы, кнігі, часопісы, сайты, ютуб-каналы і іншыя матэрыялы на культурную тэматыку ўнесены Міністэрствам інфармацыі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Арганізацыя падкрэслівае, што “сітуацыя сацыяльна-палітычнага крызісу, у якім Беларусь апынулася ў выніку фальсіфікацыі рэжымам прэзідэнцкіх выбараў і сілавога задушэння мірных пратэстаў у 2020 годзе, працягвае негатыўна ўплываць на сферу культуры”.
Канстатуецца працяг палітычна матываванага пераследу дзеячаў культуры, публікуюцца дыфамацыйныя матэрыялы ў СМІ, сфера культуры прасякнута цэнзурай і татальным кантролем.
ПЭН адзначае, што ў зняволенні памерлі мастак Руслан Карчаулі, культурны менеджар і блогер Мікалай Клімовіч, мастак і перформер Алесь Пушкін.
“Дзеячы культуры зазнаюць у няволі жорсткае і бесчалавечнае стаўленне. Пераслед не спыняецца і пасля поўнага адбыцця пакарання”, — адзначаецца ў дакуменце.
У дачыненні да дзеячаў культуры часцей за ўсё парушалася права на справядлівы суд (306 выпадкаў), мелі месца адвольныя затрыманні (216); у дачыненні да арганізацый і супольнасцяў — стварэнне адміністрацыйных перашкод для дзейнасці, у тым ліку прымусовая ліквідацыя (92) і цэнзура (66).
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што задушэнне іншадумства і свабоды выказвання думкі адбываецца пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам. Датычнымі да “экстрэмісцкай дзейнасці” за мінулы год улады прызналі 80 дзеячаў культуры (агулам ужо не менш за 188), яшчэ 10 дзеячаў культуры ў 2023 годзе ўнесены ў “спіс тэрарыстаў” (28).
Музычны гурт “Tor Band”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, радыё “Ранак”, медыя “Штодзень Гомель” і “MOST” унесены ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў.
“Рэпрэсіі і неспрыяльная грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне ўжо трэці год значна змяняюць сферу культуры Беларусі — ідзе кардынальнае пагаршэнне сітуацыі. Задушаны і амаль вычышчаны незалежны сектар: закрыта большасць значных культурных арганізацый і ініцыятыў, амаль цалкам перакрыты легальныя магчымасці для вытворчасці і дэманстрацыі вынікаў творчасці. Афіцыйная культура Беларусі зазнае выцясненне непадкантрольных спецыялістаў, татальную ідэалагізацыю, адмову ад міжнароднага супрацоўніцтва, замыканне на прарасійскім вектары развіцця”, — адзначаецца ў дакуменце.
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля перамен Беларусь вернецца да адзінай дзяржаўнай мовы — эксперты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні за апошні год вырас на 13–19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаАналітык: Гэта першая электаральная кампанія, якая праходзіць з такім ўзроўнем мілітарысцкай рыторыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+