Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Еўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у ЕС

7 сакавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсце са старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен, паведміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка.
Кароткая сустрэча адбылася пасля выступу Ціханоўскай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі напярэдадні.
Дэмлідар звярнула ўвагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюза, а таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва ЕС працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і процідзеяння расійскай агрэсіі.
Апошні раз Ціханоўская сустракалася з Урсулай фон дэр Ляен у кастрычніку мінулага года.
У лютым 2023-га Ціханоўская абмяркоўвала са старшынёй Еўракамісіі пытанне аб “пашпартах новай Беларусі”. Сустрэча адбылася ў межах удзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Таксама палітыкі сустракаліся ў верасні 2022-га і ў снежні 2021-га.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка