У Брэсцкай вобласці затрыманы ўладальнік ютуб-канала, які падазраецца ў вымагальніцтве і “экстрэмізме”

11 сакавіка, Позірк. Затрыманы 52-гадовы жыхар Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), “раней судзімы за абразу прадстаўніка ўлады”, паведамляе прэс-служба МУС са спасылкай на начальніка аддзела 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Паўла Кухнаўца.
Міліцэйскі чыноўнік у відэакаментарыі заявіў, што мужчына, “з’яўляючыся ўладальнікам ютуб-канала, сістэматычна займаўся вымагальніцтвам у прадпрымальнікаў, пагражаючы іх абгаварыць”.
“Ён цынічна выкарыстоўваў ілжывую інфармацыю пра бізнесменаў, афармляючы яе ў выглядзе паўнавартасных відэаматэрыялаў, і, пагражаючы іх публікацыяй, змушаў ахвяр выплачваць грошы і аддаваць каштоўнасці. Ад дзеянняў вымагальніка пацярпелі трое жыхароў Столінскага раёна”, — сцвярджае прадстаўнік МУС.
Кухнавец таксама заявіў, што затрыманы “актыўна садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці адпаведнага тэлеграм-канала, адміністратары якога знаходзяцца за мяжой”. “Ён сістэматычна праводзіў дыскрэдытацыю, збор кампраметуючай інфармацыі пра дзяржаўныя органы ўлады, спрабаваў працаўладкавацца ў экстрэмісцкія інтэрнэт-крыніцы”, — сказаў ён.
Распачатыя крымінальныя справы “за вымагальніцтва, паклёп у дачыненні да прэзідэнта, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
На відэазапісе, апублікаваным прэс-службай МУС, выява затрыманага адмыслова размытая. Разам з тым на адным з кадраў невыразна, але бачная фігура мужчыны з гістарычным бел-чырвона-белым сцягам.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



