Беларусь і Кенія рыхтуюцца стварыць камісію па супрацы

12 сакавіка, Позірк. У якасці асновы для правядзення перагавораў ухвалены праект мемарандума аб узаемаразуменні па стварэнні сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Кеніі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 150 ад 7 сакавіка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 12 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, правесці перагаворы і падпісаць праект, унёсшы пры неабходнасці ў яго непрынцыповыя праўкі, даручана Міністэрству замежных спраў Беларусі.
Падчас візіту кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка ў Кенію ў красавіку 2023 года быў падпісаны мемарандум аб стварэнні механізма рэгулярных палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Незадоўга да гэтага, 23 лютага, Найробі прагаласавала за рэзалюцыю Генасамблеі ААН аб неабходнасці вываду расійскіх войскаў і аднаўлення міру ва Украіне. Мінск тады выказалася супраць.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Кеніі Уільямам Руто 10 снежня 2023-га заявіў пра неабходнасць “вызначыць напрамкі далейшага [двухбаковага] супрацоўніцтва і выйсці на нейкі канкрэтны план па гэтых напрамках”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Кеніяй усталяваныя 17 лістапада 1993 года. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 10,5 млн долараў. Актуальных даных у адкрытым доступе няма.

- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


