У дачыненні да актывісткі з Салігорска Ілоны Рудзені распачата спецвытворчасць

13 сакавіка, Позірк. У дачыненні да 35-гадовай актывісткі з Салігорска (Мінская вобласць) Ілоны Рудзені 12 сакавіка распачатая спецыяльная вытворчасць, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Ёй ставяцца ў віну арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках), ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Каля двух гадоў таму Рудзеня паведаміла праекту “Калідор” на балтыйскім партале навін Delfi, што 9 жніўня 2020 года яе затрымалі падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Наступным разам яе затрымалі 12 жніўня, калі яна прыйшла ў міліцыю, каб напісаць заяву пра парушэнне яе правоў сілавікамі падчас першага затрымання. Жанчына патрабавала правесці судова-медыцынскую экспертызу, такім чынам яна хацела даказаць, што міліцыянты яе збілі. Паводле словах Рудзені, яе адвезлі ў шпіталь для псіхічнахворых, але адпусцілі ў той жа дзень.
Пасля гэтага, сказала яна, на сям’ю пачаўся ціск, дзяцей паставілі на ўлік як асоб, што знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Рудзеня была вымушана ўцякаць з Беларусі без дзяцей. Мяжу з Літвой перасекла нелегальна. Цяпер сын і дачка жывуць з ёй.
Спецыяльная вытворчасць у Беларусі ўзбуджалася ў дачыненні да 71 чалавека. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка