У Мінску закрылася прадстаўніцтва кампаніі Xerox

14 сакавіка, Позірк. У Мінску ў лютым закрылася прадстаўніцтва кампаніі Xerox, паведамляе выданне “Беларусы і рынак” са спасылкай на звесткі Мінгарвыканкама.
Адзначаецца, што рашэнне аб ліквідацыі было прынята ўласнікамі кампаніі. Прычыны не ўдакладняюцца.
Прадстаўніцтва Xerox было зарэгістраванае брытанскім офісам амерыканскай карпарацыі ў Мінску ў 2008 годзе, хоць прадукцыя брэнда выйшла на рынак Беларусі ў пачатку 1990-х. Адным з першых прадукцыю кампаніі пачаў завозіць прэзідэнт фірмы “Ідэя” Леанід Шатон, сузаснавальнік Беларускай фондавай біржы і Беларускага біржавога банка.
Раней Xerox паведамляў, што яго прадукцыя даступная і запатрабаваная беларускімі прадпрыемствамі, сярод якіх называліся “Беларуськалій”, “Нафтан”, МАЗ, МТЗ, МТС.
Xerox быў заснаваны ў 1906 годзе, як Haloid Company, якая займалася вытворчасцю фотапаперы. У 1938-м Чэстэр Карлсан, адвакат па справах аб аўтарскіх правах, зрабіў першы ў гісторыі ксераграфічны адбітак (тады ён называўся “электраграфіяй”). У 1949-м з’явілася Model A — першая капіявальная машына, а Xerox становіцца зарэгістраванай гандлёвай маркай, The Haloid Company ў 1958-м мяняе назву на The Haloid Xerox Inc., а ў 1961-м — на Xerox Corporation. У 1964-м Xerox стварыў першую факс-машыну. У 1977-м на рынак выйшлі прамысловыя і камерцыйныя лазерныя прынтэры.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка