Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2 у Вільнюсе (дапоўнена)
Дададзены 6-ы абзац і далей.
16 сакавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з расійскім гуртом Бі-2 у Вільнюсе, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.
“Музыкі, якія паходзяць з Беларусі, падзякавалі дэмакратычнаму лідэру за падтрымку ў справе іх вызвалення з тайскай турмы. Ціханоўская ў адказ выказала словы павагі ад беларусаў за антываенную пазіцыю гурта і папрасіла не забываць сваё паходжанне і карані”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Музыкі расказалі, што хацелі ў 2020-м выступіць з канцэртам каля стэлы [“Мінск-горад-герой” падчас пратэстаў], але не паспелі. Ціханоўская пацікавілася, ці выступяць музыканты пасля перамогі ў Мінску-і атрымала станоўчы адказ”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
У літоўскай сталіцы 15 сакавіка адбыўся канцэрт музыкантаў. Гэта быў першы іх выступ пасля вызвалення з месцаў няволі ў Тайландзе.
“На запрашэнне франтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт — музыкі віталі беларусаў са сцэны”, — адзначаецца ў тэлеграм-канале.
На размешчаным відэа з грымёрнай падчас прывітання Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) звяртаецца да Ціханоўскай “спадарыня прэзідэнт”. Наведванне ёю канцэрта ён назваў “вялікім гонарам” для музыкаў. “Мы будзем нават хвалявацца”, — сказаў артыст.
“Не трэба, досыць. Будзе вялікі гонар для нас усіх, калі вы заграеце ў Мінску”, — адказала палітык.
Бортнік паведаміў, што музыкі пачнуць працу над новым альбомам, “ён будзе светлым, духапад’ёмным”.
“Вельмі прыемная сустрэча са Святланай Ціханоўскай перад канцэртам! Вільнюс, дзякуй!” — напісаў саліст гурта ў “Інстаграме”.
24 студзеня семярых музыкантаў “Бі-2” затрымалі ў Тайландзе пасля канцэрта. Прычынай была названа адсутнасць дазволаў на працу ва ўсяго калектыву, што парушае закон аб знаходжанні ў гэтай краіне. Артыстаў змясцілі ў цэнтр утрымання міграцыйнай паліцыі вострава Пхукет.
Спачатку рашэннем суда музыкаў аштрафавалі, неабходную суму яны выплацілі адразу. Аднак музыкаў не адпусцілі, вырашалася пытанне аб дэпартацыі ўдзельнікаў гурта па месцы выдачы іх пашпартоў.
Не дапусціць іх дэпартацыі ў Расію Ціханоўская заклікала 28 студзеня.
Яе офіс быў на сувязі з дыпламатамі.
Прэс-служба дэмлідэра адзначае, што заклік Ціханоўскай не дапусціць дэпартацыі “Бі-2” у Расію цытавалі міжнародныя і тайландскія СМІ.
31 студзеня дзякуючы намаганням дыпламатаў розных краін уся група з сямі чалавек была вызвалена і вылецела ў Ізраіль.
Адзначаецца, што пяцёра з сямі музыкантаў — грамадзяне Расіі. У лідэраў групы — ураджэнцаў Беларусі Аляксандра Умана (Шура Бі-2) і Ягора Бортніка (Лева Бі-2) — грамадзянства Ізраіля і Аўстраліі.
Паводле інфармацыі расійскага апазіцыйнага палітыка Дзмітрыя Гудкова, дэпартаваць “Бі-2” у РФ патрабаваў генеральны консул Расіі ў Пхукет Уладзімір Сасноў. Для гэтага ён нібыта звязваўся з міграцыйнымі ўладамі Тайланда па тэлефоне.
Пасля нападу Расіі на Украіну гурт заняў антываенную пазіцыю, з-за чаго канцэрты гурта ў Расіі былі адмененыя і больш не праводзяцца. Увесну 2022 года музыканты адмовіліся ад выступу ў Омску на фоне банэра “Za прэзідэнта”. Цяпер выступаюць за мяжой.
У 2020 годзе калектыў “Бі-2” падтрымаў пратэстны рух у Беларусі. “Мы шчыра падтрымліваем Беларусь у яе барацьбе за свабоду”, — з такой заявай музыкі выступілі на старонцы гурта ў “Фэйсбуку”. Яны заклікалі АМАП і міліцыю спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў.
Гурт “Бі-2” заснаваны ў 1988 годзе ў Бабруйску мясцовым жыхаром Аляксандрам Уманам і мінчанінам Ягорам Бортнікам. Пасля распаду СССР калектыў пераехаў у Ізраіль, потым у Аўстралію. Часта выступала ў Расіі і іншых постсавецкіх краінах.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка