Мінск 17:25

Продажы новых аўтобусаў МАЗ на рынку Расіі ўпалі амаль удвая

Крыніца: сайт Мінскага аўтамабільнага завода

17 сакавіка, Позірк. У лютым 2024 года на расійскім рынку прададзена 63 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — на 25% менш, чым месяцам раней (84), і на 42,7%, чым у другім месяцы 2023-га (110), сведчаць звесткі агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).

У лютым мінскае прадпрыемства заняло 9-е месца на рынку гэтага сегмента аўтатранспарту (у студзені — 5-е).

Лідарамі продажаў сталі расійскія ПАЗ (884; +68,7% у гадавым вымярэнні), “Нефаз” (228; +61,7%) і ЛіАЗ (155; -46,6%).

За 2023 год было рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1.040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка Расіі.

У Санкт-Пецярбургу 3 студзеня загарэўся аўтобус, выраблены на Мінскім аўтамабільным заводзе. Паводле інфармацыі медыя “Фонтанка”, ён належаў кампаніі “Домтрансаўта”.

Усяго, паводле даных расійскіх СМІ, у горадзе ў 2023 годзе загарэлася не менш за дзевяць аўтобусаў беларускай вытворчасці. Годам раней зафіксавана 8 падобных выпадкаў.

Як паведамляла прэс-служба пецярбургскага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Пасажыраўтатранс”, 2 жніўня 2023 года ў горадзе была прыпыненая эксплуатацыя партыі аўтобусаў МАЗ. Іх адмаўляліся ставіць на баланс, “пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны” ўзгаранняў.

“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынята рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург паводле кантрактаў 2022 года”, — паведамляла прэс-служба ГУП “Пасажыраўтатранс”.

У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алею з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.

“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя па тэхнічных характарыстыках, але не маючыя правераных рэферэнцый”, — удакладніў Палякоў.

Наяўнасць праблемы з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня мінулага года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання” і прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.

МАЗ у лютым прадаў на рынку РФ на 1,1% больш новых грузавікоў, чым год таму

13 сакавіка, Позірк. У лютым на расійскім рынку было прададзена 445 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 1,1% больш, чым у тым жа месяцы 2023-га (440) і на 9,9%, чым у студзені 2024-га (405), гаворыцца ў даследаванні "АСМ-холдынг" (РФ). Прадукцыя мінскага …
Падзяліцца: