Мінінфарм асудзіў рашэнне Латвіі заблакаваць доступ да двух беларускіх дзяржСМІ

19 сакавіка, Позірк. Міністэрства інфармацыі асудзіла рашэнне Нацыянальнага савета па электронных СМІ Латвіі (NEPLP) заблакаваць доступ да рэсурсаў шэрагу СМІ, у ліку якіх некалькі беларускіх дзяржаўных.
“Рашэнне пра закрыццё доступу да сайтаў беларускага тэлеканала АНТ і выдавецкага дому “СБ. Беларусь сегодня” Мінінфарм расцэньвае як недапушчальныя дзеянні, скіраваныя на абмежаванне свабоды слова і мэтанакіраванае пазбаўленне латышскіх грамадзян права на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі”, — заявіла міністэрства 19 сакавіка.
Напярэдадні стала вядома, што NEPLP заблакаваў доступ да дзевяці сайтаў, у тым ліку вышэйзгаданых беларускіх дзяржСМІ праз тое таго, што яны выкарыстоўваюцца “для падтрымкі агрэсіўнай расійскай прапаганды”. Яны публікуюць “скажоную і ілжывую інфармацыю пра вайну Расіі супраць Украіны, пра ваенныя злачынствы, здзейсненыя Расіяй, з мэтай іх апраўдання”, распаўсюджваюць “ненавісніцкія выказванні і інфармацыю, якая дыскрэдытуе Латвію і НАТО”.
NEPLP лічыць, што дэзінфармацыя на гэтых сайтах “можа прывесці да ўзнікнення і актывізацыі арганізацый, якія падтрымліваюць радыкальныя ідэі, а таксама іх праціўнікаў”, што ў выніку здольна негатыўна паўплываць на бяспеку людзей і дзяржавы.
У Беларусі практычна не засталося незалежных грамадска-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасля разгрому (вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блакаванне) альбо закрыліся, альбо працуюць за мяжой. Некаторыя незалежныя інтэрнэт-СМІ, якія засталіся ў краіне, у інтарэсах бяспекі пераключыліся на бытавыя тэмы.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі мас-медыя. БАЖ, у якую ўваходзяць супрацоўнікі недзяржаўных СМІ, дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі, працуе за мяжой.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка