Стрыечнага брата Латушкі, які адбывае шасцігадовы тэрмін, могуць перавесці ў турму

20 сакавіка, Позірк. Шклоўскі раённы суд (Магілёўская вобласць) 22 сакавіка разгледзіць справу “аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму” палітвязня Анатоля Латушкі, вынікае з раскладу на сайце электроннага судаводства.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што гаворка ідзе пра перавод палітвязня на турэмны рэжым адбыцця пакарання.
20 верасня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў Латушку да шасці гадоў пазбаўлення волі. Ён таксама аштрафаваны на 300 базавых велічынь (на той момант 9.600 рублёў).
Палітвязняволеных, якія праходзілі па той жа справе, Алену Маліноўскую і Лілію Ананян прыгаварылі адпаведна да 4 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Латушку вінаватым паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт.370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі), ч. 2 арт. 339 (хуліганства, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса, Ананян — арт. 339, Маліноўскую — арт. 339 і арт. 370.
45-гадовы Анатоль Латушка — стрыечны брат беларускага палітыка, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, былога дыпламата і чыноўніка Паўла Латушкі.
Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года завочна прыгаварыў беларускага дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, Латушку — да 18.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


