Па ініцыятыве Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынята ўсяго 3% законаў (дапоўнена)
21 сакавіка, Позірк. За час працы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) сёмага склікання прынята 364 законы, з якіх толькі 11 (3,02%) ініцыяваныя непасрэдна дэпутатамі, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Яшчэ адзін закон прыняты па ініцыятыве Савета Рэспублікі.
“Асобныя законапраекты — гэта і вашы ініцыятывы, — сказаў Лукашэнка 21 сакавіка на сустрэчы з дэпутатамі “адыходзячага” складу ПП НС. — Прынятыя жорсткія папераджальныя меры па барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, нелегальнай міграцыяй, наркатрафікам. Шэраг сур’ёзных рашэнняў накіраваны на забеспячэнне інфармацыйнай і кібербяспекі, абарону асабістых даных. У кантэксце ўмацавання нацыянальнай бяспекі варта разглядаць і праведзеную парламентарыямі вялікую працу па адстойванні гістарычнай праўды”.
Лукашэнка заявіў, што ў рэаліях, у якіх працавала Палата прадстаўнікоў сёмага склікання, “ключавая мэта заканатворчасці палягала ў тым, каб замацаваць дасягнутую якасць суверэнітэту беларускай дзяржавы”.
Асобна ён адзначыў унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю па выніках рэферэндуму 2022 года, якое запатрабавала карэкціроўкі каля 90 законаў.
“Прагаласаваўшы на рэферэндуме за прапанаваныя змены, грамадзяне замацавалі ў якасці мадэлі развіцця Беларусі моцную дзяржаву, заснаваную на нацыянальных традыцыях народаўладдзя, ідэалах міру, гуманізму і сацыяльнай справядлівасці. Падтрымалі нормы, нацэленыя на захаванне традыцыйных каштоўнасцяў, памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, узмацненне патрыятычнага складніка ў выхаванні маладога пакалення”, — сказаў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што ПП НС адкарэктавала асноватворныя законы аб прэзідэнце, Нацыянальным сходзе, урадзе, канстытуцыйным судаводстве.
Прыняты “прынцыпова новы” Кодэкс аб грамадзянскім судаводстве, абноўлены Выбарчы кодэкс, Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Закон аб Усебеларускім народным сходзе, падкрэсліў Лукашэнка. Таксама, паводле яго слоў, зацверджаныя абноўленыя законы аб асновах грамадзянскай супольнасці, палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях, якія дапускаюць дзейнасць “толькі тых палітычных арганізацый, якія няўхільна адпавядаюць канстытуцыйным патрабаванням”, сказаў Лукашэнка.
“Ва ўмовах гібрыднай вайны супраць нашай краіны, — дадаў ён, — большасць законаў, якія прымаюцца, так ці інакш звязаныя з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі. У адказ на нагнятанне ваеннай пагрозы вакол Беларусі вамі ў заканадаўства ўнесеныя змены, закліканыя ўмацаваць абаронны патэнцыял Беларусі”, — сказаў Лукашэнка.
Згодна з праведзеным “Позіркам“ аналізам унесеных у Палату прадстаўнікоў дакументаў, Савет Рэспублікі ў 2023 годзе ініцыяваў прыняцце закона “Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь “Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь”.
Дэпутаты ніжняй палаты больш за ўсё праяўлялі ініцыятыву ў 2022 годзе. Летась яны ініцыявалі толькі адзін законапраект — “Аб адказным абыходжанні з жывёламі” (аўтар Марыя Васілевіч), годам раней шэсць.
Сярод ініцыяваных ПП НС законапраектаў — “Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці” (Васіль Панасюк), “Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь “Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”, “Аб Усебеларускім народным сходзе” (Святлана Любецкая), “Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” (Віктар Свіло, Святлана Шутава).
У 2021 годзе дэпутат палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч унесла на разгляд законапраект “Аб генацыдзе беларускага народа”. Дэпутат Алег Белаконеў ініцыяваў папраўкі ў Крымінальны кодэкс.
Не менш за чатыры разы з 2019 года дэпутат Людміла Макарына-Кібак ініцыявала прыняцце закона “Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя, донарства крыві і яе кампанентаў”. Закон быў прыняты ў 2022 годзе.
У 2019-м дэпутаты ПП НС ініцыявалі адзін законапраект — “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь”.
Склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вызначаны па выніках выбараў у лістападзе 2019 года.
Акрамя парламента, правам заканадаўчай ініцыятывы ў Беларусі надзеленыя міністэрствы і ведамствы выканаўчай улады. Прыняцце новых законаў падчас працы ПП НС сёмага склікання ініцыявалі МУС, Генпракуратура і інш.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+