Урад Эстоніі не падтрымаў законапраект, які пазбаўляе беларусаў права голасу на мясцовых выбарах

21 сакавіка, Позірк. Урад Эстоніі не падтрымаў ініцыяваны парламенцкай фракцыяй “Айчына” законапраект, які пазбаўляе грамадзян Беларусі і РФ права голасу на мясцовых выбарах, паведамляе выданне Postimees.
Удакладняецца, што з рэкамендацыяй не прымаць закон выступілі Міністэрствы юстыцыі і ўнутраных спраў. Паводле ацэнкі Мінюста, дакумент “не прапарцыйны ў дачыненні да заяўленай мэты”.
Законапраект замацоўвае права голасу на мясцовых выбарах для “грамадзян трэціх краін, з якімі ў Эстоніі заключаныя двухбаковыя дамовы”, яны павінны пражываць у краіне “на падставе доўгатэрміновага або пастаяннага віду на жыхарства”. Пры гэтым анулюецца магчымасць удзелу ў выбарах “грамадзян Расіі і Беларусі, якія ўдзельнічаюць у вайсковай агрэсіі” супраць Украіны.
Згодна з дзеючым законам, правам голасу на выбарах органаў мясцовага самакіравання валодаюць грамадзяне Эстоніі і ЕС, а таксама замежнікі, якія пражываюць у краіне на падставе доўгатэрміновага або пастаяннага ВНЖ.
Ціханоўская абмеркавала з міністрамі абароны Латвіі і Эстоніі размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


