Дзяржпагранкамітэт: Літоўскі бок практычна спыніў афармленне ў Мядзінінкаі
21 сакавіка, Позірк. Літоўскі бок практычна спыніў афармленне ў пункце пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог), заявіў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 21 сакавіка.
Паводле яго інфармацыі, Літва з 8:30 21 сакавіка прыняла на сваю тэрыторыю ўсяго адзін грузавы аўтамабіль. Інфармацыя аб прычынах спынення пропуску фур беларускім службам не паступала.
Паводле стану на 16:00 перад пунктам пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) знаходзілася 1.170 фур, адзначыла ведамства.
Пры гэтым праз Шальчынінкай (Беняконі) рух грузавікоў не спыняўся.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



