Беларускія ракетчыкі і артылерысты падчас вучэнняў улічваюць досвед вайны ва Украіне — Мінабароны

23 сакавіка, Позірк. Падчас “мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі” беларускія ракетчыкі і артылерысты “ўлічваюць вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі”, заявіў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Руслан Чэхаў.
На палігоне Асіповіцкі (Магілёўская вобласць), як перадае прэс-служба Мінабароны, праходзіць лагерны збор з артылерыйскімі і ракетнымі падраздзяленнямі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.
Паводле слоў Чэхава, шырока выкарыстоўваюцца найноўшыя сродкі сувязі, сучасныя гаджэты, а выкарыстанне сродкаў выведкі з дапамогай беспілотнікаў самалётнага тыпу і квадракоптараў “выйшла на новы ўзровень”.
У прыватнасці, адзначыў ён, на базе 51-й артылерыйскай брыгады ўпершыню адпрацавана паражэнне цэлі высокадакладным боепрыпасам “Краснаполь” з выкарыстанне цэлеўказання ад БПЛА “Арлан-30”. “Для нашых Узброеных сіл гэта першы падобны досвед, і ён вельмі ўдалы”, — сказаў Чэхаў.
Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Беларусі носіць “комплексны характар”, яе мерапрыемствы “будуць нарошчвацца”, заявіў 15 сакавіка начальнік Генеральнага штаба ВС Віктар Гулевіч.
17 сакавіка Мінабароны паведаміла, што на зборы прызвана больш за 3 тыс. ваеннаабавязаных. 19 сакавіка іх колькасць павялічылася да 5 тыс.

- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства