Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць аднавіць “гаспадарчыя сувязі” з Грэцыяй

25 сакавіка, Позірк. Аб гатоўнасці “да аднаўлення страчаных гаспадарчых сувязяў” з Грэцыяй, “фарміравання новых кантактаў па разнастайных напрамках” заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 сакавіка народ гэтай краіны з Днём незалежнасці.
“На працягу многіх дзесяцігоддзяў Мінск і Афіны будавалі супрацоўніцтва на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, сумеснай эканамічнай выгады, справядлівых прынцыпаў міжнароднага права і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на адсутнасць агульных геаграфічных межаў, Беларусь заўсёды бачыла ў Грэцыі добрага еўрапейскага суседа і партнёра”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пажадаўшы грэкам “міру, прагрэсу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні”, Лукашэнка запрасіў іх наведаць Беларусь “у рамках бязвізавага рэжыму”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўленыя ў 1992 годзе.
Паводле звестак Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе беларускі экспарт у Грэцыю склаў 3,51 млн долараў, імпарт — 26,29 млн. Больш актуальнай статыстыкі ведамства не публікуе.
Падчас праведзенай 7 сакавіка на палях кангрэса Еўрапейскай народнай партыі сустрэчы прэм’ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс запрасіў беларускага дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую наведаць Афіны ў красавіку.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

