Амбасадары Зімбабвэ і РФ абмеркавалі ў Мінску ўмацаванне сувязяў “па ўсіх кірунках”

27 сакавіка, Позірк. Кіраўнік дыпмісіі Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў абмеркаваў з паслом Зімбабвэ ў краіне Ігнатыусам Грэмам Мудзімбай “развіццё сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах”.
Як паведамляе прэс-служба дыппрадстаўніцтва РФ, бакі агучылі “ўзаемную зацікаўленасць у паслядоўным умацаванні двухбаковых сувязей па ўсіх напрамках”.
Грызлоў адзначыў, што Зімбабвэ — “надзейны саюзнік РФ на Афрыканскім кантыненце”.
“Паспяхова развіваецца двухбаковы палітычны дыялог, пашыраецца гандлёва-эканамічная кааперацыя <…> Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Дамбудза Мнангагва неаднаразова сустракаліся, апошні раз — у ліпені 2023 года ў Санкт-Пецярбургу”, — гаворыцца ў рэлізе.
26 сакавіка палкоўнік авіяцыі Зімбабвэ Кінгслі Зімбудзана быў акрэдытаваны ў якасці аташэ па пытаннях абароны (па сумяшчальніцтве) у Міністэрстве абароны Беларусі.
Паводле інфармацыі дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны, бакі абмеркавалі “пытанні рэалізацыі дарожнай карты па развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ”, а таксама “План мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва” паміж абароннымі ведамствамі на 2024 год.
Таксама “адбыўся абмен думкамі па пытаннях развіцця перспектыўных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы”.
20 лютага ў Харарэ (Зімбабвэ) Міністэрствамі абароны Беларусі і Зімбабвэ падпісаны “План сумесных мерапрыемстваў у ваеннай сферы”. Цырымонія падпісання дакумента прайшла з удзелам амбасадара Беларусі ў гэтай афрыканскай краіне Ігара Маршалава і Мудзімбы.
31 студзеня 2023 года падчас наведвання Зімбабвэ Аляксандрам Лукашэнкам было падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве паміж краінамі. 2 траўня ён зацвердзіў дакумент.
26 студзеня 2024 года міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў. Паводле слоў кіраўніка МУС, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
31 студзеня гэтага года мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі ў Мінску міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн долараў.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта краіны Аксілія Мнангагва.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Белгідрамета няма прагнозу на другую палову 2025 года — адсутнічае абсталяваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка