Праваабарончы праект politzek.me прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

3 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 2 красавіка прызнала” экстрэмісцкім фарміраваннем” “групу грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай politzek.me”, вынікае з абноўленага адпаведнага спісу на сайце ведамства.
У структуры “фарміравання” згаданыя сайт politzek.me, старонкі праекта ў “Інстаграме”, “Твітары”, “Фэйсбуку”, тэлеграм-канал, тэлеграм-бот і электронная пошта.
У спісе “фарміраванняў” politzek.me мае 194 парадкавы нумар.
У лістападзе 2023 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны кантэнт праекта на сайце і ў сацсетках — “Фэйсбуку”, “Аднакласніках”, “УКантакце”, “Інстаграме”, “Твітары”, “ЦікТоку”.
Politzek.me — платформа абароны правоў і інтарэсаў беларускіх палітвязняў, якая імкнецца прыцягнуць увагу да іх праблем. Створаная ў лістападзе 2020 года штабам экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі. Каардынатарам ініцыятывы называлі былога тэатральнага прадзюсара Іну Кавалёнак.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



