Мінск 17:34

КДБ правядзе ў Магілёве вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і на тэракты

25 кастрычніка, Позірк. Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму правядзе ў Магілёве 25–26 кастрычніка Камітэт дзяржбяспекі, паведамляе прэс-служба ведамства.

У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні КДБ, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі, узмацненне нясення службы органамі ўнутраных спраў, выстаўленне блокпастоў, прымяненне імітацыйных боепрыпасаў і іншых спецсродкаў. Магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў рэлізе.

Падзяліцца: