Кіраўнік МАРГ: Увядзенне цэнавага рэгулявання не магло не адбіцца на фінансавым стане гандлю
5 красавіка, Позірк. Увядзенне жорсткага цэнавага рэгулявання “не магло не адбіцца” на фінансавым стане гандлю, у 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам рэнтабельнасць у рознічным гандлі скарацілася, заявіў у інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што “з сакавіка мінулага года тэндэнцыя змянілася ў станоўчы бок”. “Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі па выніках 2023-га склала 1,4% супраць 0,4% у лютым мінулага года. Фіксуецца памяншэнне колькасці стратных арганізацый раздробнага гандлю ў 2023-м”, — сказаў Багданаў.
Паводле яго слоў, па выніках мінулага года доля тавараў беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю склала 59,5%.
“Сфармаваны на 2024-ы пералік імпартазамяшчальных тавараў уключае 367 таварных пазіцый: 24 — харчовых і 343 — нехарчовых”, — паведаміў міністр.
Нягледзячы на рэгуляванне цэн, за 2023 год колькасць рознічных гандлёвых аб’ектаў павялічылася на 1,6%, па стане на 1 студзеня гэтага года колькасць магазінаў рознага фармату дасягнула 128,3 тыс., адзначыў кіраўнік МАРГ.
Пры гэтым гандлёвая плошча рознічных гандлёвых аб’ектаў павялічылася на 1,3% да 7 млн 285 тыс. кв. м.
“Што тычыцца аб’ектаў грамадскага харчавання, то за мінулы год іх колькасць павялічылася на 3,4%”, — распавёў Багданаў.
6 кастрычніка 2022 года па выніках праведзенай у той жа дзень нарады Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”.
19 кастрычніка ў яе развіццё з’явілася пастанова ўрада № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэн”.
29 снежня 2023 года была прынятая чацвёртая рэдакцыя дакумента, згодна з якой без узгаднення з дзяржорганамі дазваляецца павышэнне цэн не больш чым на 0,3% штомесяц на кантраляваныя тавары (усяго 331 пазіцыя, 124 ставяцца да харчавання, 207 — да нехарчовых тавараў).
19 студзеня Багданаў паведамляў, што МАРГ “ажыццяўляе рэгуляторыку практычна 85% усіх цэн, якія ёсць на спажывецкім рынку”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка