Рэкордная колькасць нелегалаў спрабавала трапіць з Беларусі ў Польшчу 4 красавіка

6 красавіка, Позірк. Памежная ахова Польшчы 4 красавіка прадухіліла 305 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — гэта сутачны рэкорд з пачатку міграцыйнага крызісу (папярэдні быў усталяваны 21 сакавіка 2024 года — 298), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі памежных ведамстваў.
У той дзень Дзяржаўная памежная ахова Латвіі спыніла 19 спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, Служба аховы дзяржмяжы Літвы не сутыкнулася са спробамі парушэння мяжы.
За мінулыя суткі, 5 красавіка, ні латвійскія, ані літоўскія памежнікі не зафіксавалі выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Іх польскія калегі актуальную інфармацыю не апублікавалі.
З пачатку года краіны ЕС прадухілілі не менш як 5.859 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — не менш як 4.831, Латвія — 883, Літва — 145).
У 2023 годзе было спынена 42.078 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25.571, Латвія — 13.863, Літва — 2.644), у 2022-м — 31.892 (Польшча — 15.655, Латвія — 5.026, Літва — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства