Ціханоўская выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме ў Грэцыі

7 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская выступіць на IX Дэльфійскім эканамічным форуме, які пройдзе ў Дэльфах (Грэцыя) з 10 па 13 красавіка.
Паводле праграмы мерапрыемства, беларускі дэмакратычны лідар 11 красавіка возьме ўдзел у дыскусіі “Становішча ў свеце” (The State of the World). Мадэратарам будзе нямецкі тэлевядучы Тэдзі Марцін, які працаваў на CNN International і Deutsche Welle, перадаваў рэпартажы з самітаў “Вялікай сямёркі” (G7).
“Святлана Ціханоўская — нацыянальны лідар Беларусі і кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, якая, на думку незалежных назіральнікаў, выйграла на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года ў шматгадовага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года Ціханоўская перафарматавала кіраўніцтва [дэмакратычнага] руху, стварыўшы і ўзначаліўшы Аб’яднаны пераходны кабінет — цэнтр прыняцця рашэнняў руху. У 2020–2023 гадах Святлана Ціханоўская стала сімвалам мірнай барацьбы за дэмакратыю і моцнае жаночае лідарства”, — гаворыцца на сайце эканамічнага форуму.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пацвердзіў “Позірку” яе візіт у Грэцыю.
У форуме заяўлены ўдзел прэзідэнтаў Грэцыі Кацярыны Сакеларопулу, Украіны Уладзіміра Зяленскага, Славеніі Наташы Пірц-Мусар, Чарнагорыі Якава Мілатавіча.

- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПрагноз Белгідрамета пра 30-градусныя маразы мінулай ноччу не спраўдзіўсяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

