Залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна можа “цалкам звесці” Беларусь да “васальнай дзяржавы” — Freedom House

11 красавіка, Позірк. Усё большая залежнасць Аляксандра Лукашэнкі ад Уладзіміра Пуціна “як у знешніх, так і ва ўнутраных справах”, нясе ў сабе “рызыку таго, што Беларусь будзе цалкам зведзеная да васальнай дзяржавы”, гаворыцца ў дакладзе “Краіны з пераходнай эканомікай — 2024: падзел рэгіёну на аўтакратыі і дэмакратыі” праваабарончай арганізацыі Freedom House.
Аўтары дакумента называюць Беларусь “закаранелай дыктатурай”, краінай з “кансалідаваным аўтарытарным рэжымам”.
Калі Лукашэнка “сутыкнуўся з грамадзянскім пратэстам супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”, адзначаюць праваабаронцы, Пуцін “арыентаваў расійскіх сілавікоў і дзяржаўныя СМІ дапамагчы яму захаваць кантроль”.
“Дапамога прынесла Маскве плён у лютым 2022 года, калі беларускі рэжым дазволіў расійскім войскам выкарыстоўваць сваю тэрыторыю ў якасці плацдарма для ўварвання ва Украіну, — гаворыцца ў дакладзе. — З таго часу два дыктатары дапамагалі адзін аднаму вытрымліваць міжнародныя санкцыі і задавальняць патрэбы ваеннага часу”.
Freedom House падкрэслівае, што “аўтакратыі працягваюць узмацняць рэпрэсіі, парушаючы міжнародныя нормы”. Рэжымы “актыўна падтрымлівалі адзін аднаго, ухіляючыся ад санкцый, душачы ўнутраную апазіцыю і зніжаючы адказнасць за ваенную агрэсію і іншыя парушэнні міжнароднага права”.
Такім чынам, аўтакратыі “ствараюць новы рэгіянальны парадак, які больш адпавядае іх інтарэсам”, на што дэмакратычным краінам “яшчэ трэба знайсці адэкватны адказ”.
“Працяглая спроба Масквы знішчыць Украіну і бесчалавечная заваёва Нагорнага Карабаха азербайджанскім рэжымам яшчэ раз прадэманстравалі смяротныя наступствы пашырэння аўтакратыі”, — робяць выснову праваабаронцы.
Паводле апублікаванай 4 сакавіка справаздачы Freedom House “Свабода ў свеце”, у рэйтынгу паводле палітычных правоў Беларусь набрала 2 балы з 40 магчымых, паводле грамадзянскіх свабод — 6 з 60, што робіць яе “найменш свабоднай дзяржавай Еўропы”. У выніковым рэйтынгу Беларусь атрымала 8 балаў, размясціўшыся на адным радку з сектарам Газа, М’янмай, Саудаўскай Аравіяй і Самалі.
Горш, чым у Беларусі, становішча толькі ў Азербайджана (7 балаў), Судана і Афганістана (6), Таджыкістана, ЦАР, Экватарыяльнай Гвінеі (5), КНДР, Эрытрэі (3), Туркменістана (2), Сірыі і Паўднёвага Судана (1).
Freedom House — міжнародная няўрадавая праваабарончая арганізацыя са штаб-кватэрай у Вашынгтоне, якая займаецца вывучэннем распаўсюду свабоды і дэмакратыі ў свеце.
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+