Мінкульт вызначыў дэманстрацыю “нетрадыцыйных палавых стасункаў” як разнавіднасць парнаграфіі
11 красавіка, Позірк. Міністэрства культуры Беларусі дало вызначэнне “нетрадыцыйным палавым стасункам і (або) палавым паводзінам”, прыраўняўшы іх дэманстрацыю да парнаграфіі, вынікае з апублікаванай 9 красавіка пастановы № 24 ад 19 сакавіка.
Нетрадыцыйнымі ў разуменні Мінкульта з’яўляюцца палавыя стасункі “паміж людзьмі аднаго полу, (гомасэксуалізм, лесбійскае каханне), аднаго чалавека з людзьмі розных палоў (бісексуальныя стасункі), аднаго чалавека адначасова з некалькімі людзьмі аднаго або розных палоў (поліаморыя), паміж людзьмі, адзін з якіх не дасягнуў узросту 18 гадоў (педафілія), паміж чалавекам і жывёлай (заафілія), паміж чалавекам і трупам чалавека, жывёлы (некрафілія)”.
Нетрадыцыйнымі, згодна з дакументам, прызнаюцца паводзіны, пры якіх “палавое задавальненне дасягаецца шляхам пазбаўлення рухомасці, прычынення болю і прыніжэння партнёра (садызм), перажывання болю ад партнёра (мазахізм), падглядвання за аголенымі людзьмі і (або) людзьмі, якія ўступілі ў сэксуальныя стасункі (вуайерызм), <…> тэндэнцыя паказваць свае палавыя органы староннім асобам (звычайна процілеглага полу) або людзям у грамадскіх месцах без намеру ўступіць у блізкі кантакт (эксгібіцыянізм), апрананне вопраткі процілеглага полу <…>, каб дамагчыся палавога ўзбуджэння і выклікаць выяву індывіда процілеглага полу (фетышысцкі трансвестызм), жаданне жыць і ўспрымацца навакольнымі як асоба процілеглага полу, звычайна суправаджанае адчуваннем дыскамфорту ад свайго анатамічнага полу ці пачуццём недарэчнасці сваёй палавой прыналежнасці (транссэксуалізм)”.
Парнаграфіяй міністэрства цяпер лічыць у тым ліку і “самацэльную, наўмысную дэманстрацыю нетрадыцыйных палавых стасункаў і (або) палавых паводзін”.
Пры гэтым “выпуск, тыражаванне, паказ, пракат, продаж і рэкламаванне эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая ўтрымлівае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, прадукцыі па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаванні, а таксама прадукцыі сэксуальнага прызначэння” дазволены “толькі пры наяўнасці экспертнага заключэння аб адсутнасці у прадукцыі элементаў прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці”.
З гэтага вынікае, што пералічаныя маніпуляцыі з прадукцыяй, якая утрымлівае элементы “нетрадыцыйных палавых стасункаў і палавых паводзін”, у Беларусі фактычна немагчымыя.
У канцы снежня 2022 года старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава анансавала прыняцце закона аб забароне “прапаганды ЛГБТ”, спаслаўшыся на досвед Расіі, “традыцый сям’і і праваслаўя”.
19 лютага 2024 года генпракурор Андрэй Швед заявіў, што “з ініцыятывы органаў пракуратуры” падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “нетрадыцыйных сямейных стасункаў”. Дакумент будзе вызначаць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “ненармальных стасункаў, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей”. “Гэты праект зараз праходзіць працэдуру ўзгаднення”, — цытавалі Шведа дзяржСМІ.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка