Бабруйскі журналіст Носаў арыштаваны на 15 сутак

15 красавіка, Позірк. Журналіст “Вячэрняга Бабруйска” (Магілёўская вобласць) Дзяніс Носаў арыштаваны на 15 сутак, паведамляе “Медыязона”.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Носаў звязвае прычыну свайго затрымання з тым, што з 2020 года адпраўляў праз “Тэлеграм” сваім знаёмым “экстрэмісцкія матэрыялы” і падпісаўся на “экстрэмісцкія каналы” пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, каб быць “у курсе падзей”.
У кастрычніку 2020 года Носава затрымалі падчас адной з пратэстных акцый, якую ён асвятляў. Трое сутак да разбіральніцтва ён правёў у ізалятары, пасля суд Бабруйскага раёна і Бабруйска не знайшоў у яго дзеяннях складу правапарушэння, справа была закрытая.
У верасні 2022 года дома ў журналіста адбыўся вобшук.
Газету “Вячэрні Бабруйск”, якая выходзіць штотыдзень са снежня 2000 года, заснавала прыватная асоба — Валянцін Сысой. На пачатку верасня 2022 года доступ да сайта медыя быў заблакаваны, аднак у друкаваным выглядзе выданне працягнула выходзіць накладам каля 5 тыс. экзэмпляраў. На гэты момант сайт абнаўляецца.
Акрамя Носава ў зняволенні сёння знаходзіцца 34 супрацоўнікі беларускіх медыя.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


