Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек

19 красавіка, Позірк. Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, вынікае з сумеснай заявы, распаўсюджанай 19 красавіка беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Такі статус атрымалі Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Дар’я Хмяльніцкая, Віталь Чопік, Фёдар Шведаў і Артур Роліч.
Сямёра з іх асуджаныя паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторым палітвязням таксама інкрымінавалі артыкулы 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), 3614 (садзейнічанне экcтрэмісцкай дзейнасці), 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Зварот падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і “Прававая ініцыятыва”.
Нададзены праваабарончай супольнасцю статус палітвязня цяпер мае 1.395 чалавек, але рэпрэсаваных з палітычных матываў у разы больш.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
