Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў Мінпрыроды і Мінюста, старшыню Дзяржстандарта (дапоўнена)

22 красавіка, Позірк. Міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя прызначаны Сяргей Масляк, міністрам юстыцыі — Яўген Каваленка, старшынёй Дзяржкамітэта па стандартызацыі — Алена Маргунова. Адпаведныя рашэнні прыняў 22 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Новы кіраўнік Мінпрыроды дагэтуль займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Мінска. Адметна, што пра звальненне ці перавод на іншую працу былога кіраўніка ведамства Андрэя Худыка не паведамлялася.
Каваленка на пасаду кіраўніка Мінюста перайшоў з пасады начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
Для Маргуновай праца ў Дзяржстандарце не будзе новай — раней яна была першай намесніцай старшыні гэтага ведамства.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне першым намеснікам міністра замежных спраў Сяргея Лукашэвіча, першым намеснікам міністра аховы здароўя — Юрыя Горбіча, намеснікам міністра аховы здароўя — Аляксандра Старавойтава, намесніка міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным урачом — Святланы Нячай, дырэктарам дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі — Вольгі Рыбаключавай.
На пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўзгоднены Алег Стэльмашок, старшыні Наваполацкага гарвыканкама (Віцебская вобласць) — Ігар Бурмістраў, Бераставіцкага райвыканкама (Гродзенская вобласць) — Дзмітрый Кадргулаў, Астравецкага райвыканкама (Гродзенская вобласць) — Сяргей Мядзвецкас, Глускага райвыканкама (Магілёўская вобласць) — Аляксей Жураўлёў, Касцюковіцкага райвыканкама (Магілёўская вобласць) — Вячаслаў Максачоў.
Кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля стаў Аляксей Васючэнка, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна — Андрэй Болтрык.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка