Сейм Літвы не пагадзіўся пазбаўляць беларусаў ДНЖ за частыя паездкі на радзіму (дапоўнена)

23 красавіка, Позірк. Дэпутаты Сейма Літвы 23 красавіка адхілілі дзве папраўкі да законапраекта аб абмежавальных мерах у дачыненні да беларусаў і расіян з прапановай пазбаўляць іх дазволу на жыхарства за паездкі ў свае родныя краіны часцей за адзін раз на год, а таксама адзін раз на тры месяцы.
Папраўку з больш суровымі ўмовамі падтрымаў 41 парламентарый, супраць выказаліся 37, устрымаліся — 39; менш суровымі — 20, 47 і 45 адпаведна, паведамляе LRT.
Разгляд законапраекта ў Сейме працягваецца. Сярод іншага дакумент прадугледжвае, што раней уведзеныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ будуць працягнутыя на год, праверка беларусаў, што ўязджаюць у краіну, пастрожыцца. Акрамя таго, дакумент прапануе працягнуць практыку выдачы віз пры пасрэдніцтве МЗС.
Адзін з аўтараў папраўкі, якая не прайшла, кансерватар Аўдронюс Ажубаліс, заявіў, што абмежаванне паездак беларусаў і расіян, што жывуць у Літве, у родныя краіны дапаможа службам “правяраць і кантраляваць патокі”.
У сваю чаргу лідар Партыі працы Андрус Мазуроніс выказаў меркаванне, што папраўкі “больш скіраваныя на грамадства”, якое трэба аддзяляць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і “не вырашаюць выклікі бяспекі”.
Чакаецца, што галасаванне па базавым законапраекце пройдзе 25 красавіка.
Папраўкі да закона аб абмежавальных мерах адносна ваеннай агрэсіі супраць Украіны XIV-1888, якія прадугледжваюць дадатковыя магчымасці для пазбаўлення беларусаў і расіян ДНЖ, былі зарэгістраваныя ў Сейме Літвы 9 красавіка.
У той самы дзень Ціханоўская заявіла, што важна ізаляваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, а не беларусаў. Пры гэтым дэмлідар перасцерагла беларусаў — асабліва ўладальнікаў “гуманітарнай візы або палітычнага прытулку” — ад паездак на радзіму.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



