У гадавіну чарнобыльскай аварыі дэмсілы запатрабавалі ад міжнароднай супольнасці “адмовы ад ваеннай ядзернай экспансіі”

26 красавіка, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы падтрымалі рэзалюцыю экалагічнай грамадскай арганізацыі “Экадом”, прынятую 26 красавіка да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дакумент, у якім утрымліваецца шэраг патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, ухвалілі Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК), офіс дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі.
У рамках “належнага адказу на ядзерныя пагрозы і выклікі калектыўнай бяспекі” аўтары рэзалюцыі выступілі з патрабаваннямі спыніць будаўніцтва новых атамных электрастанцый і спыніць эксплуатацыю АЭС, “якія адслужылі”, адмовіцца ад “ядзернай ваеннай экспансіі” і вырашыць “праблемы глабальнага стрымлівання і бяспекі канвенцыянальнымі сродкамі”.
На думку дэмсіл, неабходна таксама “перагледзець энергетычную і кліматычную павесткі краін з арыентацыяй на ўстойлівую бяз’ядзерную энергетыку <…> і павышэнне абароненасці аб’ектаў энергетычнага сектара”, адмовіцца ад “вядзення ядзернага бізнесу” (у тым ліку “гандлю уранам і тэхналогіямі атамнага сектара падвойнага прызначэння”) з краінамі, “абвінавачанымі ў ядзерным шантажы і агрэсіі”.
Дакумент змяшчае патрабаванні “неадкладных мер па абароне атамных электрастанцый у зонах рызыкі, уключаючы як ваенныя рызыкі, так і рызыкі ад няякаснай эксплуатацыі і замоўчвання праблем недэмакратычнымі рэжымамі”.
Аўтары рэзалюцыі таксама заклікалі міжнародную супольнасць распачаць “дзеянні па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі і садзейнічанні беларускай грамадзянскай супольнасці ў больш хуткім аднаўленні законнасці, базавых свабод і дэмакратычнага кіравання ў сваёй краіне”.
“У нас няма іншага выбару для цяперашняга і наступных пакаленняў, акрамя ўстойлівай бяспечнай аднаўляльнай бяз’ядзернай энергетыкі!” — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Падкрэсліваецца, што наступствы чарнобыльскай аварыі “працягваюць прадстаўляць небяспеку і ўзмацняюцца ў выніку расійскай агрэсіі супраць Украіны”, “каля мільёна чалавек пражываюць на забруджаных тэрыторыях толькі ў Беларусі, дзе ўрад свядома прымяншае небяспеку радыяцыйнага ўздзеяння і ўводзіць закранутыя тэрыторыя ў сельскагаспадарчы абарот”.
Урокі Чарнобыля, адзначаецца ў дакуменце, “забытыя”, бо “атамная энергетыка ўсё часцей называецца “зялёнай” і прапануецца як сродак па барацьбе з глабальным змяненнем клімату, і ўсё часцей гучаць заклікі будаваць больш новых АЭС і падаўжаць тэрміны эксплуатацыі небяспечных старых”.
“Праблема радыеактыўных адходаў не вырашаная, яны працягваюць забруджваць навакольнае асяроддзе з-за небяспечнага захоўвання і ўцечак. Карэнныя народы ва ўсім свеце пакутуюць ад наступстваў таксічнай здабычы ўрану і так званай перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва. Пагроза ядзернай вайны ўзрастае праз тое, што не спыняецца агрэсіўная рыторыка з боку Расіі, Паўночнай Карэі і нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі”, — заяўляецца ў рэзалюцыі.
Сярод іншага сцвярджаецца, што “МАГАТЭ паказала сваё бяссілле ў сітуацыі з захопленай Расіяй украінскай Запарожскай АЭС”, а “працяг закупак расійскага ўрану, выкарыстання расійскіх атамных тэхналогій і сервісаў падсілкоўвае агрэсіўную палітыку Расіі і яе ядзерны шантаж”.
У дакуменце звяртаецца ўвага на палітыкаў, якія “адстойвалі права грамадзян Беларусі і еўрапейскай супольнасці на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, нагадвалі пра сумныя наступствы Чарнобыля, пра рызыкі ядзернай энергетыкі і ваеннай пагрозы”.
Многія з іх цяпер “пазбаўленыя волі па палітычных матывах”, пры гэтым кіраўнік ліквідаванай уладамі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў “мае патрэбу ў медычнай дапамозе”, а лёс старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” (таксама ліквідаваная) Дзмітрыя Кучука “невядомы”, гаворыцца ў рэзалюцыі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства