Пракуратура Мінска за 16 месяцаў выявіла больш за 180 “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

2 траўня, Позірк. Пракуратура Мінска па выніках маніторынгу інтэрнэт-парталаў, сацыяльных сетак, тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў за 2023 год і мінулы перыяд 2024-га накіравала ў суды больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Як паведамляе прэс-служба мінскага нагляднага ведамства, суды задаволілі больш за 160 такіх заяў.
Паводле прыведзеных даных, “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаная інфармацыя, размешчаная ў 104 тэлеграм-каналах або чатах (ботах), 25 акаўнтах у сацыяльнай сетцы “ЦікТок”, 26 каналах на відэахостынгу “Ютуб”, 24 акаўнтах (супольнасцях) у “Фэйсбуку”, 20 інтэрнэт-сайтах, 17 старонках у “Інстаграме”, 13 акаўнтах у X (“Твітары”), 10 старонках (уліковых запісах) ва “УКантакце”, адным акаўнце ў “Аднакласніках”, 11 іншых інфармацыйных крыніцах (кнігах і інш.).
Акрамя таго, па заявах органаў пракуратуры Мінска прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” шэсць візуальных матэрыялаў у выглядзе лагатыпаў, малюнкаў і лічбавых вадзяных знакаў.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

