Праз санкцыі сарваныя тэрміны будаўніцтва 5-зорачнага гатэля ў цэнтры Мінска — BelPol

12 траўня, Позірк. Аб’яднанне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале аб зрыве тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Мінска 5-зорачнага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.
Паводле інфармацыі аб’яднання, якое спасылаецца на атрыманы дакумент, гаворка ідзе аб асноўным аб’екце ў інвестыцыйным праекце па ўзвядзенню ў сталіцы элітнага гасцінічнага комплексу.
На сёння, сцвярджае BelPol, за кошт сродкаў інвестара праведзеная “рэканструкцыя гістарычных будынкаў, у якіх адкрыты гатэль The Basilian Minsk, Curio Collection by Hilton пад кіраваннем аператара “Хілтан”, узведзены пешаходны мост праз раку Свіслач”.
“Гэта з’яўляецца другой і трэцяй чэргамі будаўніцтва. А вось працы па першай чарзе праекта — асноўнай 5-зорачнай гасцініцы яшчэ вядуцца”, — заяўляюць былыя сілавікі.
Адзначаецца, што несвоечасовую рэалізацыю праекта інвестар тлумачыць дзвюма прычынамі: негатыўным уплывам санкцый “недружалюбных дзяржаў” у частцы абмежавання або забароны на ўвоз у Беларусь патрэбных матэрыялаў і абсталявання, а таксама неабходнасцю “рэструктураваць фінансаванне і ўсе разлікі па праекце з долараў на еўра”.
У сувязі з немагчымасцю разлікаў у доларах, гаворыцца ў публікацыі, інвестару даводзіцца “шукаць альтэрнатыўныя варыянты аплаты замежным пастаўшчыкам”.
Таксама паведамляецца аб адмове шэрагу замежных банкаў працаваць з Беларуссю.
Паводле звестак BelPol, чакаецца падаўжэнне тэрмінаў будаўніцтва да канца 2024 года. Адпаведны ўказ падпіша Аляксандр Лукашэнка.
Указ № 348 “Аб будаўніцтве шматфункцыянальнага гатэльнага комплексу ў Мінску” Лукашэнка падпісаў у жніўні 2015 года, дакументу быў прысвоены грыф “для службовага карыстання”, адзначае аб’яднанне экс-сілавікоў.
Інвестарам праекта ва ўказе названая кампанія з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў “Капаонік Праперці Інвестмент Элелсі”, заказчыкам — ТАА “КПІ Дэвелапмент”. Завяршыць будаўніцтва планавалася да канца 2023 года.
Месцам будаўніцтва 5-зорачнага гасцінічнага комплексу быў вызначаны ўчастак зямлі ў межах вуліц Багдановіча, Купалы і ракі Свіслач. Раней на гэтым месцы размяшчаліся выставачны комплекс “БелЭкспа” і галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы. Гэтыя будынкі ў рамках рэалізацыі інвестпраекта былі знесеныя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка